Гары Паганяйла – у падтрымку “Нашай Вясны”
Юрыст и праваабаронца, старшыня юрыдычнай камісіі РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт” Гары Паганяйла даў каментар з нагоды падачы дакументаў для рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”:
"Я за тое, каб "Наша Вясна" была зарэгістраваная. Спадзяюся на гэта. Хацеў бы нагадаць, што ў нашай неправавой дзяржаве для грамадзянаў лепей, каб было як мага больш праваабарончых арганізацыяў.
А супрацоўнікам Міністэрства юстыцыі хачу пажадаць разважлівасці пры вырашэнні пытання аб рэгістрацыі "Нашай Вясны". Каб яны дзейнічалі паводле закона, а не паводле чынавенскай прыхамаці".
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















