Берасцейскія актывісты змагаюцца за правядзенне акцыяў у людных месцах

2009 2009-01-28T12:00:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

15 грамадскіх і палітычных актывістаў Берасцейшчыны,  Юрась Губарэвіч, Сцяпан Навасельчан, Сяргей Вакуленка, Сяргей Лазенка, Міхась Ільін і інш. падалі чарговую і апошнюю скаргу у Берасцейскі аблвыканкам на рашэнне Берасцейскага гарвыканкама ад 25 10. 2006 года “Аб выдзяленні адзінага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў у Берасці”.

 

Актывісты лічаць, што выдзяленне для акцый апазіцыі адзінага пустыннага, бязлюднага месца, якім з’яўляецца стадыён “Лакаматыў”, размешчаны за высокім бетонным плотам ля паравознага дэпо, з’яўляецца неправамерным і парушаючым іх грамадзянскія правы, а таксама права на свабоднае выказванне сваіх поглядаў і права на мірны сход.

 

На аснове арт. 19 і 21 Міжнароднага  пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах актывісты просяць адмяніць рашэнне Берасцейскага гарвыканкама.

 

За час правядзення акцыі грамадскія і палітычныя актывісты напісалі 9 аналагічных скаргаў, пад якімі падпісаліся 52 чалавекі. Па словах вядомага берасцейскага праваабаронцы Рамана Кісляка, акцыя паказала, што парушаны  правы не 1-2 чалавек і што апазіцыя будзе змагацца за вывад акцый з “рэзервацыі”.

 

Калі Берасцейскі аблвыканкам не задаволіць скаргу, то актывісты звернуцца ў Камітэт па абароне правоў чалавека ў ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international