Затрымалі за Магдэбурскае права

2009 2009-01-27T13:59:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сто пяцьдзясят тры асобнікі спэцыяльнага выпуску газэты “Магілёўскі час” канфіскавалі міліцыянты ў затрыманых грамадзкіх актывістаў Аляксандра Сілкова, Сяргея Нягаціна й Юрыя Стукалава. Спэцвыпуск быў прысьвечаны 432-й гадавіне наданьня Магілёву Магдэбурскага права.

Паводле Аляксандра Сілкова, міліцыянты склалі пратакол канфіскацыі газэт і паведамілі, што на працягу дзесяці дзён іх вернуць, калі будзе выяўлена, што яны выдаваліся ў адпаведнасьці з заканадаўствам.

Аляксандар Сілкоў заяўляе, што будзе скардзіцца на незаконныя, на ягоную думку, дзеяньні міліцыі — затрыманьне й канфіскацыю газэт. Паводле яго, у газэце былі пазначаныя выходныя зьвесткі, і падставаў для яе канфіскацыі ў міліцыянтаў не было. Пры сабе актывісты мелі пашпарты.

Актывістаў затрымаў нарад міліцыі каля дванаццатай гадзіны дня на цэнтральнай вуліцы Магілёва — Ленінскай. Больш як гадзіну іх пратрымалі ў пастарунку Ленінскага аддзелу міліцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international