Далучым Беларусь да свету, вольнага ад пакарання смерцю!

2009 2009-01-27T16:50:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэспубліка Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне, выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, лічым, што жыццё з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, натуральным і неад’емным правам чалавека. Смяротнае пакаранне мы расцэньваем як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Мы цвёрда перакананыя: нішто не можа апраўдаць наўмыснае і бязлітаснае пазбаўленне чалавека жыцця ад імя дзяржавы.

Смяротнае пакаранне мае незваротны  характар. Пазбаўленне жыцця не толькі не выправіць здзейсненага злачынцам і не адновіць справядлівасць, але і не зможа прывесці яго да пакаяння, усведамлення сваёй віны. Акрамя таго, нельга выключаць судовых памылак, што пагражае казнямі невінаватых людзей – і гэта ўжо было ў гісторыі Беларусі. У выпадку смяротнага пакарання выправіць судовую памылку і вярнуць жыццё чалавеку немагчыма.

Наяўнасць смяротнага пакарання не з’яўляецца дадатковай абаронай грамадскасці, паколькі не стрымлівае людзей шляхам застрашэння ад здзяйснення злачынстваў. У навуковых даследваннях адсутнічаюць пераканаўчыя доказы таго, што смяротнае пакаранне -- больш эфектыўны сродак зніжэння злачыннасці, чым іншыя віды пакарання.

Не імкнучыся прынізіць пакуты ахвяраў і іх родных, мы звяртаем увагу на тое, што працэдура выканання смяротнага пакарання, якая існуе ў Беларусі -- гэта бесчалавечнае абыходжанне са сваякамі асуджаных да смерці: яны пазбаўленыя апошняй магчымасці развітацца са сваімі блізкімі, ім не выдаюцца іх целы для пахавання, а месца пахавання трымаецца ў таямніцы.

Мы лічым, што прававая дзяржава не можа забіваць ад свайго імя. Смяротнае пакаранне супярэчыць прынцыпам гуманізму, маралі і агульначалавечым каштоўнасцям, прынцыпам усіх рэлігій, якія вызнаюцца ў Беларусі.

Сёння, калі ўсе краіны Еўропы і пост-савецкай прасторы адмовіліся ад смяротнага пакарання, надышоў час і Беларусі далучыцца да гэтай цывілізаванай прасторы гуманізму, прасторы вольнай ад забойства дзяржавай.

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, заклікаем улады Беларусі прыслухацца да нашых аргументаў і адмяніць смяротнае пакаранне ў нашай краіне.

Петыцыю падпісалі: 

1.   Мечаслаў Грыб  (відэа)

2.   Зінаіда Бандарэнка

3.   Уладзімір Арлоў (відэа)

4.   Кацярына Пытлева (відэа)

5.   Адам Глобус  (відэа)

6.   Жана Літвіна (відэа)

7.   Святлана Алексіевіч (відэа)

8.   Тамара Лісіцкая (відэа)

9.   Уладзімір Пугач (відэа)

10. Зміцер Вайцюшкевіч (відэа)

11. Кася Камоцкая (відэа)

12. Аляксей Марачкін (відэа)

13. Віктар Рудэнка, гурт "Далі"  (відэа)

14. Міхаіл Пастухоў (відэа)

15. Ганна Хітрык (відэа)

16. Лявон Вольскі (відэа)

17. Валеры Філіпаў (відэа)

18. Раман Кісляк

19. Алег Гулак

20. Валянцін Стэфановіч

21. Павел Сапелка(відэа)

22. Алесь Бяляцкі

23. Раіса Міхайлоўская

24. Андрэй Хадановіч (відэа)

25. Барыс Звозскаў

26. Людміла Гразнова

27. Іна Кулей

28. Алена Танкачова

29. Гары Паганяйла

30. Барыс Пятровіч

31. Уладзіммір Лабковіч

32. Таццяна Рэвяка

33. Сяргей Мацкевіч

34. Ірына Тоўсцік

35. Алег Волчак

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international