Суд па справе Франака Вячоркі, як высьветлілася, адбыўся на мінулым тыдні

2009 2009-01-26T12:30:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня зраніцы адвакат Франака Вячоркі патэлефанавала ў суд Савецкага раёну з мэтай даведацца, ці будзе сёньня паседжаньне па справе абскарджаваньня пастановы мэдкамісіі. У судзе ёй паведамілі, што паседжаньне суду ўжо адбылося ў пятніцу 23 студзеня, суд прызнаў Франака Вячорку годным для службы ў войску, а пастанова высланая Франаку Вячорку на дом.
Нагадаем, што ў пятніцу Франаку Вячорку тэлефанавалі з Савецкага РУУС і запрасілі на паседжаньне суду 26 студзеня ў 16:00.

Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка камэнтуе: "Такога нахабнага парушэньня ўсіх працэдураў вядзеньня суду мы ня бачылі яшчэ пры Лукашэнку. Суд адбыўся ў закрытым рэжыме, без удзелу скаржніка, якога папросту падманулі, паведаміўшы іншы дзень і час паседжаньня".

 
Суд па справе Франака Вячоркі, як высьветлілася, адбыўся на мінулым тыдні

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international