МЗС Беларусі адказвае на заявы ЗША і Эўразьвязу

2005 2005-08-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства замежных справаў Беларусі выступіла з адмысловай заявай, у якой даецца адказ на ацэнкі Эўразьвязам і Злучанымі Штатамі Амэрыкі канфлікту вакол Саюзу палякаў Беларусі. У заяве МЗС, як паведамляе радыё Свабода, заявы Эўразьвязу і ЗША на гэты конт называюцца абсалютна надуманымі, яны на думку беларускага МЗС адлюстроўваюць палітыку падвойных стандартаў, якую праводзяць Эўразьвяз і ЗША.

Асаблівую занепакоенасьць – гаворыцца ў заяве – выклікаюць спробы ЗША і Эўразьвязу разыграць “міжнацыянальную карту”. Праблемы з нацыянальнымі меншасьцямі ў Беларусі ня існуе, як не існуе і парушэньняў беларускім бокам сваіх абавязкаў у межах АБСЭ ў гэтай сфэры – лічыць беларускі МЗС.

Спробы маніпуляваць Саюзам палякаў Беларусі з мэтай яго штучнага супрацьпастаўленьня існай уладзе ёсьць грубае ўмяшальніцтва ў справы сувэрэннай дзяржавы – падкрэсьліваецца ў заяве.

МЗС мяркуе, што заявы Эўразьвязу і дзярждэпартамэнту ЗША ў чарговы раз сьведчаць аб імкненьні выкарыстаць любую нагоду для аказаньня палітычнага ціску на Беларусь. “Аднабаковы і палітызаваны падыход да ацэнкі сытуацыі ў Беларусі пацьвярджае накіраванасьць на зьмену незалежнага курсу беларускай дзяржавы” – адзначаецца ў заяве замежнапалітычнага ведамства Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international