Перанесены суд па пазове журналістаў крычаўскай газеты "Вольны горад"

2009 2009-01-23T17:32:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд па пазове журналістаў крычаўскай газеты "Вольны горад" супраць дзяржаўнай газеты "Ленінскі кліч" перанеслі на 17 лютага. Ісцец Сяргей Няроўны распавёў Еўрарадыё, што рэдактар раёнкі Таццяна Іўкіна выказала недавер да дзяржаўнай экспертызы, якую праводзіла лінгвіст Аксана Шчарбакова і запатрабавала правесці новую экспертызу ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце. 


Нагадаем, журналісты "Вольнага горада" Сяргей Няроўны і Ўладзімір Кудраўцаў патрабуюць абароны гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, абвяржэння несапраўдных сведчанняў на старонках дзяржаўнай газеты і кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў рублёў.
Эксперыза тэкстаў газеты "Ленінскі кліч" памерам 70 старонак прызнае, што публікацыі ў газеце не з'яўляюцца гумарэскамі, а ў 90% - гэта пасквілі, якія нясуць паклёп.

Чавускі суд высветліў, што аўтар матэрыяла "Н. Роўны" - гэта супрацоўнікі газеты "Ленінскі кліч" Таццяна Іўкіна, Уладзімір Далецкі, Аляксандр Гаўрыленка і Анатоль Іваноў. Патрабаванне супрацоўнікаў газеты "Ленінскі кліч" правесці новую экспертызу тэкстаў было адхіленае, прызначанае новае паседжанне, каб запрасіць дзяржаўнага эксперта Аксану Шчарбакову і ўдакладніць спрэчныя моманты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international