Міністэрства адукацыі не дае дазволу беларускім школьнікам на стажыроўку ў ЗША

2005 2005-08-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках радыё Свабоды, Міністэрства адукацыі не дало дазволу на выезд у Злучаныя Штаты Амэрыкі, у рамках праграмы абмену FLEX, 60 беларускіх школьнікаў, якія перамаглі ў конкурсе, абвешчаным у мінулым кастрычніку ў органе Міністэрства адукацыі “Настаўніцкай газэце”.

Чыноўнікі міністэрства адмаўляюцца даваць якую-небудзь інфармацыю ці камэнтары ў гэтай справе. Супрацоўнікі беларускага прадстаўніцтва амэрыканскай карпарацыі “Цэнтар адукацыі і абменаў”, якая рыхтавала выезд беларускіх дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны, атрымаўшых права на гадавую стажыроўку ў ЗША, таксама не падаюць падрабязнасьцяў, але спадзяюцца, што праблема будзе вырашаная.

Сёлета ў сакавіку Аляксандар Лукашэнка выдаў дэкрэт “Аб асобных мерах у справе супрацьдзеяньня гандлю людзьмі”. На падставе гэтага дакумэнту Міністэрства адукацыі распрацавала адмысловую інструкцыю. Бацькі беларускіх школьнікаў гавораць, што чыноўнікі міністэрства тлумачаць забарону на выезд дзяцей у ЗША менавіта парушэньнем аднаго з палажэньняў гэтай інструкцыі, а таксама тым, што зь імі не былі ўзгодненыя ўмовы правядзеньня конкурсу. Бацькі школьнікаў таксама спадзяюцца, што Міністэрства адукацыі адменіць сваё рашэньне.

А вось што сказаў з нагоды забароны выезду школьнікаў у Амэрыку дырэктар ліквідаванага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас: “Гэты ўчынак цалкам у рэчышчы апошніх дзеяньняў Міністэрства адукацыі. Кіраўніцтва даўно ўзяло курс на “лінію Сталіна”. Гэта сучасная інтэрпрэтацыя халоднай вайны, жалезнай заслоны і гэтак далей. А мэта адна — усё дзеля захаваньня існуючага рэжыму”.

Амэрыканская праграма абмену для школьнікаў FLEX дзейнічае ў Беларусі 13 гадоў. За гэты час на стажыроўку ў Злучаныя Штаты Амэрыкі выяжджала больш за 600 беларускіх школьнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international