Галоўныя навіны
15.07.2010
Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны
08.07.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2010 году
28.06.2010
У падтрымку Мікалая Аўтуховіча
21.06.2010
FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Мікалаю Аўтуховічу
15.06.2010
“Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube
11.06.2010
Што стрымлівае ўлады Беларусі ад прыняцьця станоўчага рашэньня па праблеме адмены сьмяротнага пакараньня?
07.06.2010
ЧАМУ СМЯРОТНЫ ПРЫСУД?
04.06.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2010 году
31.05.2010
Сумесная заява Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтру "Вясна"
26.05.2010
Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча
19.05.2010
Алесь Бяляцкі: Трэба прыняць усе меры для спынення эскалацыі напружанасці ды істэрыі, ствараемай уладамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
18.05.2010
Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць вынясенне двух смяротных прысудаў у Беларусі


Дырэктар БДІПЧ выслухае беларускую апазыцыю і праваабаронцаў

23.01.2009. Тэгі: Выбарчы кодэкс, выбары-2008, БДІПЧ АБСЕ.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Сёньня завяршаецца візыт у Менск дырэктара Бюро АБСЭ ў дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Янеза Ленарчыча. Ён абмяркоўвае з прадстаўнікамі ўладаў і апазыцыі рэформу беларускай выбарчай сыстэмы. Сёньня ён правядзе сустрэчы з сябрамі палітычных партый і няўрадавых аб’яднаньняў.

 

У першы дзень візыту Янез Ленарчыч правёў перамовы з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Макеем. Бакі выказаліся “за практычнае ўзаемадзеяньне”. Пра гатоўнасьць “да дыялёгу ў пытаньнях удасканаленьня практыкі падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў, а таксама, пры неабходнасьці, удасканаленьня выбарчага заканадаўства” заявіла і кіраўніцтва Цэнтравыбаркаму. Паводле сакратара Цэнтральнай камісіі Мікалая Лазавіка, спадар Ленарчыч выказаў разуменьне, што не ўсе прапановы БДІПЧ АБСЭ будуць поўнасьцю прынятыя беларускім бокам.

 

Учора ўвечары прадстаўнікі ўладаў і дэмакратычнай апазыцыі былі запрошаныя на прыём з удзелам дэлегацыі БДІПЧ. Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка меў гутарку са спадаром Ленарчычам:

 

“Я падняў пытаньне пра сапраўдную сутнасьць і сапраўдны зьмест выбарчай кампаніі. З майго пункту гледжаньня, з пункту гледжаньня многіх прадстаўнікоў дэмсілаў яна была нават горшая па многіх паказьніках, чым папярэдняя. І што, бясспрэчна, рашэньне аб адмене візавых санкцый да кіраўнікоў уладаў прынятае Эўразьвязам было ня проста ўспрынятае беларускім дэмакратычным супольніцтвам. Ён выказаў разуменьне такой пазыцыі, аднак падкрэсьліў, што ў ацэнцы як папярэдняй, так і канчатковай, якую дала так званым выбарам БДІПЧ АБСЭ, утрымліваецца адэкватная іх ацэнка. І я з гэтым не магу не пагадзіцца. Таксама я яшчэ зь ім абмеркаваў сытуацыю з адносна новым відам рэпрэсіяў – супраць маладых людзей, якіх гвалтам, насуперак мэдычным паказьнікам, забіраюць у войска”.

 

Сустаршыні палітрады аб’яднаных дэмсілаў будуць мець сёньня асобную сустрэчу са спадаром Ленарчычам. Таксама сустрэнуцца і праваабаронцы, якія вялі маніторынг выбарчых кампаній.

 

Праваабаронца Алесь Бяляцкі адзначае, што вельмі важна, каб пры рэфармаваньні выбарчай сыстэмы былі ўлічаныя асноўныя прапановы.

 

“Першае, дапусьціць прадстаўнікоў апазыцыйных дэмакратычных партый і кандыдатаў у выбарчыя камісіі. Другое, рэфармаваць папярэдняе галасаваньне, паставіць яго пад кантроль. А трэцяе, зрабіць празрыстым падлік галасоў для назіральнікаў пад час падліку. Калі ня будуць зьмененыя гэтыя тры асноўныя моманты, то тады за аб’ектыўнасьць выбараў ніхто адказваць ня будзе”.

 

Паводле Алеся Бяляцкага, калі ўлады прымуць гэтыя прапановы, то можна казаць пра іх сур’ёзную гатоўнасьць да дэмакратызацыі.

 

Мечыслаў Грыб мяркуе, што афіцыйны Менск можа пагадзіцца на ўнясеньне зьменаў. Аднак сам выбарчы працэс застанецца пад кантролем выканаўчай улады.

 

“Улада вельмі шмат ня страціць, калі яна пойдзе на задавальненьне рэкамэндацый БДІПЧ. Гэта магчыма. І практычна бясстратна для ўлады”.

 

Карэспандэнт: “Дык якое тады выйсьце ў гэтай сытуацыі?”

 

“Уладу мяняць трэба. Трэба мяняць прынцыпы ўсёй улады. Трэба аднаўляць патрабаваньне Канстытуцыі аб падзеле ўладаў на тры галіны – незалежных, самастойных – заканадаўчую, выканаўчую і судовую”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования
Ремонт квартир, коттеджей, офисов - ремонт квартиры. Затеяли ремонт в квартире? . женские сумки киев