Прэсавы сакратар Саюзу палякаў Анджэй Пісальнік галадае за кратамі

2005 2005-08-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-сакратар новага кіраўніцтва Саюзу палякаў Анджэй Пісальнік з 2 жніўня галадае ў міліцэйскім ізалятары ў Шчучыне, паведамляе радыё Свабода. Галадоўкаю Пісальнік пратэстуе супраць незаконнага ўтрыманьня яго за кратамі. На 4 жніўня прызначаны суд над Анджэем Пісальнікам у Лідзе.

3 жніўня ў другой палове дня Анджэя Пісальніка наведаў у міліцэйскім ізалятары гарадзенскі адвакат Аляксандар Бірылаў. Анджэя Пісальніка ўжо дастаўлялі ў лідзкі суд, ён падаў хадайніцтва аб адвакацкай дапамозе, судзьдзя хадайніцтва задаволіў і, наколькі вядома, быў гатовы адпусьціць журналіста, але міліцыянты мелі загад завезьці яго назад у шчучынскі ізалятар. Каб падпісаць дамову з кліентам, адвакат сам мусіў прыехаць у Шчучын.

Вось пра што даведаўся Аляксандар Бірылаў пасьля сустрэчы з Анджэем Пісальнікам:
“Ён лічыць, што незаконна знаходзіцца ў цяперашні момант ў вязьніцы. Я таксама лічу, што гэта незаконна. Ён патрабаваў сустрэчы з пракурорам, які назірае за законнасьцю ў месцах агульнага ўтрыманьня, ён падаў сваю скаргу яму аб тым, што ўтрымліваецца незаконна, і цяпер пракуратура шчучынская будзе разьбірацца з гэтым пытаньнем”.

Адвакат Аляксандар Бірылаў не выключае, што журналіста могуць пакараць арыштам, як папярэдне пакаралі трох удзельнікаў сьвята – Пажэцкага, Пачобута і Яскевіча, іх пасадзілі на 10 – 15 сутак у Лідзе. А Анджэя Пісальніка не было на месцы, калі тых затрымалі, таму да яго чарга дайшла пазьней. Калі журналіста пакараюць арыштам, атрымаецца, што мужчыны-актывісты Саюзу палякаў, якія падтрымліваюць Анжаліку Борыс, у большасьці будуць за кратамі – улучна з Тадэвушам Гавіным і Веславам Кеўлякам, якіх пасадзілі ў Горадні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international