Берасцейскі ідэолаг запрасіў на сустрэчу праваабаронцу Уладзімера Вялічкіна

2009 2009-01-22T16:00:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў Берасьці па ініцыятыве кіраўніка ідэалягічнага аддзелу Берасьцейскага аблвыканкаму Аляксандра Рагачука адбылася яго сустрэча з праваабаронцам Уладзімерам Вялічкіным.

 
— Суразмоўца дэманстраваў лібэралізм да апазыцыі, — паведаміў “Свабодзе” Ўладзімер Вялічкін, — пытаўся, ці можам мы супрацоўнічаць з уладай у пытаньнях культуры, весьці дыялёг пра праблемы ў грамадзкім жыцьці, выхаваньні моладзі.

 
Са словаў Уладзімера Вялічкіна, гутарка пераважна адбывалася на беларускай мове.

 
“Пра мэтазгоднасьць далейшага дыялёгу можна будзе гаварыць пасьля афіцыйнай рэгістрацыі праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Брэсцкая вясна”. Дакумэнты накіраваныя ў аблвыканкам пасьля ўстаноўчага сходу 15 студзеня. Сябры аб’яднаньня ставяць на мэце аказваць юрыдычныя кансультацыі, бараніць правы грамадзянаў у судах і праводзіць адукацыйную працу з моладзьдзю й насельніцтвам у цэлым”, — удакладніў Уладзімер Вялічкін.

 
“Свабода” раней паведамляла, што кіраўнік ідэалягічнага аддзелу Берасьцейскага аблвыканкаму Аляксандар Рагачук абавязаў усіх супрацоўнікаў аддзелу гаварыць у працоўны час па-беларуску. Таксама гэты чыноўнік быў адзіным, хто павіншаваў землякоў у перадачы на мясцовым тэлебачаньні са сьвятамі Новага году і Калядаў менавіта на беларускай мове.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international