"Der Standard" піша пра Горадню: "У турэмных камэрах няма ложкаў"

2005 2005-08-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"У турэмных камэрах няма ложкаў" – пад такім загалоўкам аўстрыйская газэта зьмясьціла матэрыял прысьвечаны апошнім затрыманьням польскіх актывістаў на Гарадзеншчыне ды ўмовам утрыманьня ў мясцовых турмах.

Паводле аўстрыйскіх выданьняў, канфлікт паміж Менскам і Варшавай ёсьць больш чым дыпляматычны канфлікт паміж дзьвюма краінамі. Як піша венскі Der Standard, “найбліжэйшым часам Эўрапарлямэнт хоча накіраваць у Горадню сваю адмысловую дэлегацыю”.

Газэта піша пра апошнія затрыманьні актывістаў Саюзу палякаў Беларусі, пра візыт на Гарадзеншчыну віцэ-сьпікера польскага Сэйму Дональда Тукса і пра тое, як на сустрэчу зь ім прыйшло каля сотні гарадзенцаў. Як падкрэсьлівае выданьне, некаторыя затрыманьні адбыліся ў тым ліку і пасьля гэтай сустрэчы.

Аўстрыйскія мэдыі інфармуюць сваіх чытачоў пра тое, што можа чакаць затрыманых актывістаў апальнай арганізацыі. Большасьці з гэтых людзей інкрымінаванае правядзеньне несанкцыяваных акцыяў, хутчэй за ўсё яны адбудуць за кратамі 15 сутак. Гэта адно з самых мяккіх пакараньняў ва ў беларускіх умовах.

Як піша "Der Standard", умовы ўтрыманьня ў беларускіх турмах выглядаюць наступным чынам: “У камэрах няма ложкаў, арыштаваныя не атрымліваюць ані коўдраў, ані падушак. Яны мусяць спаць на падлозе. Калі вязень альбо ягоная сям’я будзе даплачваць за ўтрыманьне ў турме, то арыштаванаму будзе дадзена права на атрыманьне перадачы. Напрыклад, той жа дадатковай пітной вады. У турэмных умовах яе колькасьць вельмі абмежаваная”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international