Ці зарэгіструюць баранавіцкую філію ГА «БАЖ»?

2009 2009-01-21T16:36:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пытанне «аб адмове ў пастаноўцы на ўлік баранавіцкай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”» значылася ў павестцы дня паседжання Баранавіцкага гарвыканкама, якое адбылося 20 студзеня.


Адказным за падрыхтоўку пытання быў аддзел ідэалагічнай працы (кіраўнік — Таццяна Жытко).


Заяву аб рэгістрацыі сваёй філіі Баранавіцкія сябры БАЖ накіравалі ў мясцовую адміністрацыю ў кастрычніку 2008 года. Напрыканцы лістапада прыйшоў адказ, што прадастаўленыя паперы неабходна прывесці ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам у месячны тэрмін. 22 снежня выпраўленыя дакументы паўторна падалі ў гарвыканкам.


Такім чынам, днямі баранавіцкія сябры ГА «БАЖ» чакаюць пісьмовага адказу ад мясцовых уладаў.


«Аднак пасля такой адназначнай пастаноўкі пытання — “аб адмове…”, а не, скажам, “аб разглядзе пытання аб пастаноўцы на ўлік”, спадзяванняў на станоўчы адказ практычна няма», — зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу БАЖ адзін з ініцыятараў звароту ў гарвыканкам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international