Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Старшынёўства Эўразьвязу і Латвія выказалі падтрымку палякам Беларусі

03.08.2005.

Па звестках радыё вабода, Брытанскае старшынёўства Эўразьвязу сёньня выступіла з дэклярацыяй адносна падзеяў у Беларусі, у якой асуджаюцца апошнія дзеяньні ўладаў супраць Саюзу палякаў, рост рэпрэсіяў і ціску на палітычную апазыцыю, грамадзянскую супольнасьць і незалежныя СМІ. Тым часам міністар замежных справаў Латвіі Артыс Пабрыкс паабяцаў судзеяньне сваёй краіны ў барацьбе за правы польскай меншасьці ў Беларусі.

Заява старшынёўства Эўразьвязу па Беларусі падтрыманая 25 краінамі-сябрамі арганізацыі, а таксама краінамі-кандыдатамі ды патэнцыйнымі кандыдатамі ў яе склад: Баўгарыяй, Румыніяй, Турэччынай, Харватыяй, Альбаніяй, Сэрбіяй, Украінай, Малдовай і іншымі дзяржавамі. У заяве зазначаецца, што ўмяшаньне беларускіх уладаў у дзейнасьць Саюзу палякаў парушае правы нацыянальных меншасьцяў, і гэта супярэчыць абавязацельствам Беларусі як сябра АБСЭ. Эўразьвяз заклікае беларускія ўлады “перагледзець рэпрэсіўную палітыку супраць сваіх грамадзян і забясьпечыць яе поўную адпаведнасьць з абавязкамі ў галіне правоў чалавека, уключна з правамі меншасьцяў”.

Эўразьвяз асуджае нядаўнія прысуды Міколу Статкевічу, Паўлу Севярынцу, Андрэю Клімаву як палітычна матываваныя, патрабуе вызваленьня палітвязьняў, павагі свабоды слова і дэманстрацыяў. Эўразьвяз таксама расчараваны дзеяньнямі беларускага ўраду, які стрымлівае разьвіцьцё больш шчыльных адносінаў з ЭЗ і перашкаджае беларусам карыстацца выгодамі Эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва. Эўрапейскі зьвяз абяцае пільна сачыць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі і ў адказ перагледзець сваю палітыку адносна краіны, адначасова ЭЗ абяцае працягваць падтрымку грамадзянскай супольнасьці і беларускага народу, у іх намаганьнях разьвіваць дэмакратычнае і плюралістычнае грамадзтва ў Беларусі.

Тым часам міністар замежных справаў Латвіі Артыс Пабрыкс, сустракаючыся надоечы з кіраўніцай Саюзу палякаў гэтай краіны Вандай Крукоўскай, заявіў, што ягоная краіна ў межах сваіх магчымасьцяў зробіць усё, каб дапамагчы польскай меншасьці ў Беларусі. Латвія вельмі занепакоеная ціскам уладаў на беларускіх палякаў, зазначыў прэсавы сакратар МЗС Латвіі Аціс Лотс. Ён сказаў: “У дэмакратычным грамадзтве непрымальна вырашаць сілавымі мэтадамі адносіны паміж дзяржавай і няўрадавымі арганізацыямі, і ў прыватнасьці, аб’яднаньнямі нацыянальных меншасьцяў”.

Старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс высока ацаніла пазыцыю Латвіі, а таксама Францыі, Літвы і многіх іншых краінаў Эўропы. “Таму што тое, што сёньня адбываецца з палякамі, заўтра можа адбыцца зь літоўцамі, іншымі нацыянальнымі меншасьцямі, з самімі беларусамі. Гэта не міжнацыянальны канфлікт, цэлая машына беларускай дзяржавы скіраваная ў гэты момант супраць сваіх грамадзянаў польскага паходжаньня.”

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования