Грамадскія арганізацыі і апазіцыйныя партыі вінавацяць ў мінаванні будынка

2009 2009-01-21T12:23:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вінаватых ў ілжывым мінаванні будынка, што адбылося 20 траўня 2007 года, гарадзенская міліцыя шукае сярод прадстаўнікоў апазіцыйных партый і арганізацый. Абласная пракуратура ўзяла справу на асабісты кантроль і вымусіла праваахоўныя ворганы падысці да яе расследвання з усёй адказнасцю.

Шэраг грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, якія зарэгістраваныя ў адным з адміністрацыйных будынкаў Гародні атрымалі запыт з міліцыі, у якім старэйшы дазнавацель капітан Каламейцаў прапануе адказаць на пытанні, звязаныя з ілжывым мінаваннем будынка па адрэсе Будзенага 48а 20 траўня 2007 года.

У гэты дзень сябры руха "За свабоду" праводзілі устаноўчы сход арганізацыі, які быў сарваны супрацоўнікамі КДБ і міліцыі. Прадстаўнікі праваахоўных ворганаў спрабавалі знайсці  бомбу, бо па іх словах - паводле тэлефоннага паведамлення будынак быў замінаваны.

Капітан Калемейцаў  просіць паведаміць аб мерапрыемствах, якія праводзіліся 20 траўня 2007 года і прадаставіць спіс людзей, якія прымалі ў іх удзел,хаця сам лічыць справу безперспектыўнай.

20 траўня 2007 года супрацоўнікі КДБ і праваахоўных ворганаў сарвалі не толькі устаноўчы сход руха “За свабоду”,але і прыём экзаменаў дзяцей польскага паходжання ў вышэйшыя навучальныя ўстановы  суседняй краіны, зарганізаваны  грамадскім аб’яднаннем “Польска мацеж школьна” і Генеральным кансулятам Польшчы ў Гародні.

Падзея выклікала скандал у дыпляматычных колах і польскай прэсе, але беларускія ўлады ніякім чынам не адрэгавалі на тое, што адбылося.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international