Урад Беларусі павінен выканаць 12 рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы

2009 2009-01-21T11:56:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Менску знаходзіцца  група экспертаў Міжнароднага бюро працы на чале з дырэктарам Кары Тапіёлам і генеральным сакратаром  Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Гайям  Райдэрам.

 
Як паведаміў старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, асноўная мэта візіту — удзел у семінары па выкананні беларускім урадам рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы. Семінар, закліканы палепшыць сітуацыю з захаваннем правоў незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

 
За парушэнні правоў прафсаюзаў у чэрвені 2007 года Беларусь была выключана з Генеральнай сістэмы прэферэнцый Еўрасаюза. Для вяртання прэферэнцый урад Беларусі павінен выканаць 12 рэкамендацый МАП. У прыватнасці, прадставіць незалежным прафсаюзам магчымасць рэгістраваць свае  філіі, даць ім права працаваць нараўне з афіцыйнымі прафсаюзамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international