Намесьнік старшыні Саюзу палякаў пакараны арыштам
03.08.2005.
На 15 сутак арышту асудзілі намесьніка старшыні Саюзу палякаў Веслава Кеўляка за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі каля будынку СПБ 1 жніўня. Міліцыянты не пусьцілі ў будынак суду ні журналістаў, у тым ліку польскіх, ні старшыню СПБ Анжаліку Борыс.Пад арыштам у Лідзе знаходзяцца сябры СПБ Андрэй Пачобут, Мечыслаў Яскевіч і намесьнік старшыні Саюзу Юзаф Пажэцкі. Іх пасадзілі таксама нібыта за ўдзел у несанкцыянаванй акцыі, але ў Шчучыне. Заўтра будуць судзіць журналіста Анджэя Пісальніка, якога з панядзелка ўтрымліваюць у міліцэйскім ізалятары ў Шчучыне.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








