Па словах Ірыны Красоўскай, прыпыненая крымінальная справа аб гвалтоўным выкраданьні Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, паколькі яна "на дадзены момант ня мае персьпектывы".

2003 2003-01-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па словах Ірыны Красоўскай, прыпынена крымінальная справа аб гвалтоўным выкраданьні намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Віктара Ганчара й бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Пра гэта Ірыне Красоўскай паведаміў кіраўнік сьледчай групы Ўладзімер Чумачэнка. Сьледзтва бесьперапынна цягнулася зь верасьня 1999 году, і вось у пракуратуры вырашылі, што чарговы раз працягваць тэрмін расьсьледаваньня ня варта. Сьледчы Ўладзімер Чумачэнка прызнае, што яно "на дадзены момант ня мае пэрспэктывы". Паводле паведамленьня Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства