КДБ вербуе праз vkontakte.ru

2009 2009-01-20T09:59:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

19 студзеня два супрацоўнікі КДБ спрабавалі завербаваць студэнта‑першакурсніка БДУІРа Паўла Ляшковіча, які навучаецца на факультэце «Інфармацыйныя тэхналогіі».

«А 12 мяне выклікалі ў дэканат. У кабінеце ў той момант знаходзіліся два невядомых мне чалавекі. Праз нейкі час дэкан выйшаў, пакінуўшы мяне з імі. Яны сказалі, што з КДБ, але не прадставіліся. Цікавіліся маімі паездкамі ў Польшчу, Украіну. Пыталіся, ці ўваходжу я ў якія‑небудзь апазіцыйныя арганізацыі.

Пасля яны зайшлі на маю старонку на сайце vkontakte.ru. Паказалі, што ў маіх сябрах знаходзяцца апазіцыянеры, як Павел Батуеў, некаторыя іншыя», — кажа П.Ляшковіч.  

Потым хлопцу прапанавалі напісаць заяву аб супрацоўніцтве.

 

«Перад мной паставілі выбар, альбо працую на іх, альбо «такія дурні нашаму ўніверсітэту не трэба». Нават далі мне мянушку «Арцём». Абяцалі дапамагаць матэрыяльна», — кажа студэнт.

Ляшковіч быў вымушаны падпісаць паперы. «Яшчэ мяне абавязалі ў панядзелак напісаць заяву на ўступленне ў «Малады фронт». Прычым, я спачатку павінен быў адаслаць аднаму з куратараў, а ўжо потым у саму арганізацыю», — гаворыць хлопец. Кадэбісты прасілі не разгалошваць змест гутаркі.

За шырмай абвешчанай «лібералізацыі» падобныя выпадкі адбываюцца па ўсёй краіне. На «прафілактычныя гутаркі» на мінулым тыдні выклікалі студэнта Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Алега Пронскага, у Салігорску — навучэнца эканамічнага тэхнікуму Іллю Кавалея.

Гэта толькі тыя выпадкі, калі пайшоў розгалас. На яго наважваюцца не ўсе — баяцца страціць месца вучобы. Хаця ў падобных сітуацыях ратуе акурат публічнасць. Паводле закону, супрацоўніцтва з спецслужбамі добраахвотнае, — падкрэсліваюць юрысты-праваабаронцы. — Акрамя таго, палюючы на палітычных актывістаў, супрацоўнікі спецслужбаў займаюцца неўласцівымі функцыямі: яны абслугоўваюць інтарэсы не дзяржавы, а палітычнай групоўкі, што трымае ўладу, — кажуць юрысты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international