У Слоніме ўлады не дазволілі фронтаўцам правесці ў цэнтры горада пікет

2009 2009-01-19T17:10:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Слонімскія ўлады не дазволілі фронтаўцам вулічную акцыю ў цэнтры горада. Заяўка на правядзенне пікету была пададзеная ў райвыканкам прадстаўнікамі мясцовай філіі грамадскага аб'яднання БНФ “Адраджэнне” Іванам Бядко і Іванам Шэгам. Меркавалася, што падчас акцыі будзе выказаны пратэст супраць пагаршэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

Сваю адмову чыноўнікі абгрунтавалі тым, што заяўнікі хацелі правесці пікет у цэнтры горада, а не ў вызначаным ўладамі месцы - на ўскраіне.

Таксама ўладамі былі ўжытыя "прафілактычныя меры", каб не дапусціць правядзенне "несанкцыянаванага мерапрыемства". З гэтай мэтай дахаты да Івана Бядко наведаўся ўчастковы міліцыянт, а лекара Івана Шэгу выклікалі на працы ў кабінет да галоўнага ўрача і там прапанавалі напісаць заяву на звальненне па ўласным жаданні. Заяву пісаць ён адмовіўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international