Правабаронцы не губляюць надзеі зарэгістравацца ў чарговы раз

2009 2009-01-19T20:18:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нядзелю, 18 студзеня, у Менску адбыўся ўстаноўчы сход грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Кіраўніком аб’яднаньня быў абраны вядомы праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Заснавальнікамі “Нашай Вясны” з’яўляюцца праваабаронцы, журналісты і грамадскія дзеячы з розных рэгіёнаў краіны, якія раней уваходзілі ў арганізацыю, ліквідаваную уладамі па рашэньні Вярхоўнага Суда Беларусі яшчэ ў кастрычніку 2003 года.

Неаднаразова сябры ліквідаванага праваабарончага цэнтру “Вясна” спрабавалі зарэгістраваць іншую праваабарончую арганізацыю, але па незаконных і надуманых падставах ім адмаўлялася ў рэгістрацыі.

Нагадаем, што ў 2007 годзе было прынятае рашэнне Камітэта па Правах чалавека ААН аб неабходнасьці аднаўленьня незаконна пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтру “Вясна” ў правах, які пастанавіў, што “ліквідацыя аб’яднаньня з’яўляецца несувымернай мерай і не адпавядае патрабаваньням артыкула 22 пункта 2… Таму Камітэт лічыць, што аўтар і сааўтары маюць права на адпаведныя сродкі прававой абароны, якія ўключаюць перарэгістрацыю “Вясны” і кампенсацыю.” Аднак Міністэрства юстыцыі, а затым і Вярхоўны Суд праігнаравалі рашэньне Камітэта па правах чалавека ААН.

Алесь Бяляцкі з нагоды правядзеньня ўстаноўчага сходу заявіў наступнае:

“Мы робім чарговую спробу вярнуцца ў прававое поле, якога нас пазбавілі яшчэ 6 гадоў таму.Улічваючы вялікія праблемы з правамі чалавека ў Беларусі – палітычны пераслед, распаўсюд інфармацыі, адукацыя ў галіне правоў чалавека, наяўнасць сьмяротнага пакараньня, адсутнасьць развітых дзяржаўных інстытутаў па правах чалавека і многае іншае – працы ёсьць і будзе дастаткова. Гэтыя пытаньні новая праваабарончая арганізацыя будзе дапамагаць вырашаць і дзяржаве, і беларускаму грамадству. Са свайго боку мы зацікаўленыя ў супрацоўніцтве па вышэйназваных накірунках, як з дзяржаўнымі арганізацыямі, так і з грамадскімі”.

Такім чынам, зроблены яшчэ адзін крок на шляху рэгістрацыі грамадскага правабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international