Штраф памерам у базавую велічыню вынесены Андрэю Янушкевічу за распаўсюд улётак з патрабаваннем перайменаваць адну з вуліцаў Гародні ў вуліцу Васіля Быкава
02.08.2005.
Штраф памерам у базавую велічыню (28500) атрымаў 26.07.05 адзін з актывістаў дэмакратычных сіл Гродна Андрэй Янушкевіч. Менавіта такое пакаранне прызначыла адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Кастрычніцкага раёна юнаку за распаўсюд улётак з патрабаваннем да ўладаў аб перайменаванні адной з вуліц Гродна ў вуліцу Васіля Быкава (арт. 172 ч.3). Па сведчанні самога А. Янушкевіча рашэнне камісіі з’яўляецца выключна палітычным, як такога разгляда справы не было, пастанова камісіі была падрыхтавана зараннёва і ніводные аргументы ў абарону сябрамі камісіі не прымаліся. На абскарджванне пастановы па законе адводзіцца 10 дзён.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








