Дзень Салідарнасьці — затрыманыя Фінькевіч і Кастыленка

2009 2009-01-16T16:03:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Байцы спэцназу міліцыі ў цывільным затрымалі лідэра руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча разам з актывістам арганізацыі Сяргеям Кастыленкам.  Гэта адбылося праз некалькі хвілінаў пасьля завяршэньня акцыі, якую праводзілі актывісты “Маладой Беларусі” каля сталічнага ўнівэрсаму Серабранка ў гонар дня салідарнасьці.

Актывісты раздавалі ўлёткі зь інфармацыяй пра зьніклых. Пасьля завяршэньня акцыі маладыя людзі стаялі на прыпынку аўтобусу, калі каля іх спыніўся мікрааўтобус з танаваным шклом, і адтуль выскачылі людзі ў цывільным. Яны схапілі Артура Філнькевіча і ягоны ноўтбук, які, як падалося назіральнікам, цікавіў іх нават больш. Артур спрабаваў перадаць кампутар Сяргею Кастыленку, але схапілі і яго.

Артур Фінькевіч пасьпеў паведаміць па тэлефоне, што ён знаходзіцца ў Першамайскім РАУС. Раней ён казаў, што міліцыя Першамайскага раёну пагражалі Артуру прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасьці за ілжывы данос. Справа тычыцца сьнежаньскіх падзеяў, калі Артура схапілі каля пад’езду, закінулі ў мікрааўтобус, дзе зьбівалі, а потым выкінулі ў поле.

Дазнаўца Першамайскага РУУС сп.Смірноў паведаміў паплечнікам Артура Фінькевіча, што ён сапраўды дастаўлены ў РУУС у справе сьнежаньскіх падзеяў у якасьці пацярпелага. Сьледчы мае да яго некалькі пытаньняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international