Пададзеная заяўка на правядзеньне Асамблеі няўрадавых арганізацый

2009 2009-01-16T16:00:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 студзеня была пададзеная заяўка ў адміністрацыю Нямецкага адукацыйнага цэнтра (ІBB)  на правядзеньне 6-7 сакавіка вялікага Форуму НДА – Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі.

Акрамя таго, у гэты ж дзень адбылася сустрэча сябраў аргкамітэту Асамблеі (Сяргей Мацкевіч, Барыс Звозкаў, Алёна Валынец) з першым сакратаром нямецкай амбасады сп. Маціасам Бірманам, каб праінфармаваць яго і амбасадара Герхарда Вайса аб мерапрыемстве, якое рыхтуецца.  Да сп. Бірмана прагучала просьба пасадзейнічаць ў правядзеньні Асамблеі ў памяшканьні Нямецкага адукацыйнага цэнтру (ІBB), сузаснавальнікам якога зьяўляецца нямецкая амбасада. Маціас Бірман выказаў падтрымку ініцыятыве лідэраў НДА правесьці Асамблею і зацікаўленасьць у разьвіцьці грамадзкага сэктару і дэмакратыі ў Беларусі.

Адным з сузаснавальнікаў IBB зьяўляецца Менгарвыканкам, таму ён непасрэдна  ўплывае на прыняцьцё рэшэньняў аб дазволе-забароне арэнды. Дазвол на правядзеньне сходу грамадзкіх арганізацыяў у Менску (па часе ён акурат супадае з “тэставым пэрыядам” для ўладаў Беларусі) будзе паказчыкам зьменаў ў стаўленьні ўладаў да незалежных НДА.

Нагадаем, лідэры шэрагу грамадзкіх арганізацыяў прынялі рашэньне аб правядзеньні ў сакавіку 2009  года Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі – агульнага сходу грамадзкіх аб’яднаньняў і актывістаў, якія працуюць дзеля дэмакратызацыі беларускага грамадзтва. Правядзеньне Асамблеі, на думку ініцыятараў, дазволіць НДА абмеркаваць свае праблемы і голасна зрэагаваць на выклікі, перад якімі стаіць ня толькі няўрадавы сэктар, але і ўсё беларускае грамадзтва. На мерапрыемства плянуецца запрасіць больш як 200 лідэраў і актывістаў грамадзкіх арганізацыяў. У межах падрыхтоўкі да Асамблеі няўрадавых арганізацыяў цягам некалькіх месяцаў у кожнай вобласьці адбудуцца рэгіянальныя сходы, на якіх  будзе абмеркаваная сытуацыя ў трэцім сэктары рэгіёну і падрыхтаваныя прапановы да агульнага сходу. Таксама заплянавана правядзеньне шэрагу тэматычных круглых сталоў (культурніцка-краязнаўчы, праваабарончы, жаночы, сацыяльны, моладзевы і інш.), дзе арганізацыі, якія працуюць у розных напрамках, змогуць абмеркаваць сытуацыю ў сваёй сфэры дзейнасьці ды выпрацаваць рэкамэндацыі і праекты рашэньняў для агульнай Асамблеі. Таксама падчас Асамблеі адбудзецца Фэстываль НДА, дзе арганізацыі змогуць у крэатыўнай форме прэзэнтаваць сваю дзейнасьць усім жадаючым.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international