Франака Вячорку супрацоўнікі КДБ гвалтоўна вывозяць са шпіталю (дапоўнена)

2009 2009-01-16T10:46:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома праваабаронцам, прыкладна пасьля 10 гадзінаў раніцы ў вайсковы шпіталь, дзе прымусова абследаваўся лідэр "Моладзі БНФ" Франак Вячорка уламіліся супрацоўнікі КДБ і амапаўцы. Без тлумачэньня прычынаў яны загадалі Франаку тэрмінова зьбіраць асабістыя рэчы і паведамілі, што ён адправіцца разам з імі. На пытаньне "Куды?" адказу не прагучала. Падрабязнасці высьвятляюцца.

Як паведаміў Франак Вячорка па тэлефоне, супрацоўнікі спецслужбаў на ягоныя настойлівыя просьбы заявілі, што ў дачыненьні да яго медычнае абследваньне завяршылася і зараз яго прымусова даставяць у ваенкамат. Франак запатрабаваў, каб яму паказалі заключэньне медыкаў аб прыдатнасьці да вайсковай службы. Аднак ніхто ніякіх папер яму не прадставіў. На гэтым сувязь з Франакам па мабільным тэлефоне абарвалася.

Новыя падрабязнасці. У шпіталь прыехаў ваенком ваенкамату Савецкага раёну Менска падпалкоўнік Загорцаў. Ён перадаў Франаку позву, згодна з якой ён мусіць сёньня прыбыць у ваенкамат.

Між тым, медычнае абследаваньне яшчэ не завяршылася. Нагадаем, што у Франака Вячоркі існуюць праблемы са зрокам, якія дагэтуль не вырашыліся.

Нагадаем, што Лідэр “Моладзі БНФ” Франак Вячорка знаходзіцца ў Менскім вайсковым шпіталі, куды ён быў гвалтоўна дастаўлены 8 студзеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international