Сяргея Скрабца перавезьлі зь Берасьця ў Менск
02.08.2005.
Аб гэтым радыё Свабода паведаміла жонка былога дэпутата Аляксандра Скрабец. Паводле яе словаў, спецыяльны вагон, у якім перавозіліся арыштанты, быў у дарозе амаль пяць сутак.Затрымка зьвязаная з тым, што вагон часта адчаплялі на розных чыгуначных станцыях. Прыкладам, у Баранавічах ён прастаяў тры дні. Жонка экс-парлямэнтара вельмі занепакоеная тым, як яе муж перанес сьпякоту.
Сяргей Скрабец быў затрыманы яшчэ 15 траўня ў Менску, у той жа дзень яго перавезьлі ў Берасьцейскі сьледчы ізалятар. Там на знак пратэсту ён абвясьціў галадоўку, якая цягнулася амаль 40 дзён.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








