Незалежнай газеце ў Барысаве налічылі 48 мільёнаў рублёў штрафу

2009 2009-01-15T08:45:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гаспадарчы суд Мінскай вобласці прысудзіў газеце "Борисовские новости" штраф у астранамічную суму 48 мільёнаў рублёў. Па словах заснавальніка фірмы "Букас медыя-цэнтр" і рэдактара выдання Анатоля Букаса, такая мера пагражае кампаніі банкруцтвам. Без працы могуць застацца 22 чалавекі.

Як паведаміў сп.Букас у інтэрв'ю Еўрарадыё, прадпрыемства арандавала на гарадскім рынку гандлёвае месца па пісьмовай дамове з дырэкцыяй рынку. Паводле Пастановы №1221 Савета Міністраў, арэнду гандлёвага месца не патрабуецца ўносіць у ліцэнзію. Тут барысаўскія газетчыкі нагандлявалі за год на 48 мільёнаў — прадавалі не толькі ўласныя выданні, але і іншую незалежную прэсу, у тым ліку і "Народную Волю".

Падатковая ж інспекцыя вырашыла, што "Букас медыя-цэнтр" мае гандлёвы аб'ект, а не гандлёвае месца. І за гэта налічыла штраф у памеры ўсяго гадавога даходу.

Букас: Падатковая прыходзіць і кажа: калі вы не ўнеслі гэтае месца як гандлёвы аб'ект у ліцэнзію, значыць, вы незаконна атрымалі прыбытак 48 мільёнаў. Гэтае пытанне вынеслі на фінансавую міліцыю. Фінансавая міліцыя праверыла дакументы (а мяне вінавацілі ў безліцэнзійнай дзейнасці) — і ў крымінальнай справе адмовіла.

Тым не менш гаспадарчы суд прыняў бок падатковай інспекцыі: аштрафаваў Анатоля Букаса на 5 базавых адзінак і 48 мільёнаў пастанавіў спагнаць у карысць дзяржавы. Цяпер прадпрымальнік рыхтуе скаргу ў Вышэйшы гаспадарчы суд.

Сп.Букас лічыць, што яго фірму пераследуюць на загад з Мінаблвыканкаму. Пра гэта сведчыць, напрыклад, тое, што судовы прысуд з абгрунтаваннем у Барысаў быў дастаўлены з Мінску праз паўдня пасля суда. Ёсць у выдаўца і іншыя падставы для такой думкі:

Букас: Я ўчора пазваніў начальніку галоўнага ўпраўлення па ідэалагічнай рабоце (Мінаблвыканкаму. — Еўрарадыё) Таццяне Дзядух. Я з ёй сустракаўся недзе ў 20-х днях снежня наконт распаўсюду нашай газеты праз "Мінаблсаюздрук". Я ёй тройчы тэлефанаваў — яна ўсё аднеквалася. А ўчора кажа: я гэтыя пытанні не вырашаю, у вас жа там праблемы з гаспадарчым судом. Адкуль яна можа ведаць? Толькі пытанне гэтае разгледзелася ў гаспадарчым судзе — а яна ўжо ведае сітуацыю!

Нагадаем, што газета "Борисовские новости", выкінутая з падпісных каталогаў і сеткі распаўсюду "Белсаюздруку", некалькі гадоў распаўсюджваецца ўласнымі намаганнямі. У канцы снежня 2008 г. друкаваць выданне Анатоля Букаса адмовілася барысаўская друкарня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international