Абласны суд не апраўдаў гарадзенскіх абаронцаў дрэваў

2009 2009-01-13T17:21:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд Гарадзенскай вобласці не задаволіў касацыйную скаргу абаронцаў дрэваў, якія паводле рашэння суда былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і непадпарадкаванне міліцыянтам.

 

У  лістападзе мінулага года Ігар Лапеха і Надзея Крапівіна былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці судом Ленінскага раёна Гародні і атрымалі штрафы ў памеры 1 мільён 50 тысяч і 875 тысяч беларускіх рублёў адпаведна за пратэст супраць незаконнага на іх погляд знішчэння дрэваў гарадзенскімі ўладамі. Абласны суд пакінуў рашэнне без зменаў і падцвердзіў, што жыхары горада здзейснілі хуліганскі ўчынак. Аднак, Ігар Лапеха перакананы ў тым, што дзеянні  ўладаў па вынішчэнні зялёных насаджэнняў з’яўляюцца незаконнымі.

 

Грамадскія актывісты не пагаджаюцца з пастановай Гарадзенскага абласнога суда і бліжэйшым часам мяркуюць абскардзіць рашэнне ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international