У Барысаве за забароненую беларускую сімволіку затрыманыя ўдзельнікі футбольнага турніру на кубак Незалежнасьці

2005 2005-08-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 ліпеня ў Барысаве былі затрыманыя актывісты шэрагу моладзевых арганізацый, якія бяруць удзел у традыцыйным футбольным турніры на кубак Незалежнасьці, паведаміла Радыё Свабода.

Пяты год запар у Барысаве праводзяцца спаборніцтвы па футболе дваравых камандаў на кубак Незалежнасьці. У суботу 30 ліпеня ў ім бралі ўдзел каманды з Маладэчна, Магілеву, Менску, Смалявічаў і Барысаву. Міліцыянты праявілі цікавасьць да спартовага мерапрыемства і затрымалі чатырох яго ўдзельнікаў, сяброў “Зубра”, “Свабоднай Беларусі” і цэнтру “Волат”.
Старшыня маладзёвага цэнтру “Волат” Зьміцер Бародка кажа: "Яны перад пачаткам турніру ішлі рабіць футбольнае поле, абазначаць разьмётку і несьлі з сабой невялічкія сьцяжкі, якімі абазначаюць так званыя вуглавыя. Сьцяжкі былі бел-чырвона-белага колеру, невялічкія, трымалі яны іх у руках. Праяжджаў міма патруль, спыніўся, затрымалі іх і недзе гадзінаў пяць трымалі іх у райаддзеле міліцыі.”
На аднаго з затрыманых, сябра цэнтру “Волат” Алеся Гігеля міліцыянты склалі пратакол.

Прадстаўнік Барысаўскага райаддзелу міліцыі Вадзім Зьміцер патлумачыў: “Проста яны несьлі сьцяжкі з забароненай сымболікай. Мы іх выклічам у панядзелак для прафгутаркі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international