“Freedom House”: Беларусь застаецца несвабоднай

2009 2009-01-13T11:25:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/1fecfe52-9c62-493a-95a1-890ac7b115b5_w203_s.jpg

12 студзеня праваабарончая арганізацыя “Freedom House” апублікавала штогадовую справаздачу “Свабода ў сьвеце” (“Freedom in the World 2009”). І традыцыйна ўжо Беларусь — як несвабодная краіна (not free country) — апынулася ў “хвасьце” рэйтынгу сярод 193 дзяржаў сьвету.

“Freedom House” для свайго рэйтынгу штогод аналізуе сытуацыю з палітычнымі правамі і грамадзянскімі свабодамі у розных краінах і дзеліць усе краіны на тры групы: свабодныя, часткова свабодныя і несвабодныя.

Беларусь залічылі ў групу несвабодных краінаў разам з такімі постсавецкімі дзяржавамі як Азэрбайджан, Казахстан, Расея, Таджыкістан, Туркмэністан і Ўзбэкістан.

Агулам, паводле справаздачы „Freedom House”, у сьвеце 89 свабодных краінаў, 62 часткова свабодных і 42 несвабодных. У несвабодных краінах жыве 34 працэнты жыхароў сьвету (з гэтага больш за палову — у Кітаі).

Чаму Беларусь, улады якой летась вызвалілі палітычных вязьняў і зрабілі шэраг заяваў пра лібэралізацыю эканамічнага і палітычнага жыцьця, ня здолела вырвацца з групы несвабодных краінаў?

Крыстафэр Уолкэр, дырэктар цэнтру дасьледаваньняў “Freedom House”, сказаў Радыё Свабода, што на постсавецкай прасторы за выключэньнем трох краінаў Балтыі, назіраецца працэс, які можа назваць “манапалізацыяй улады”.

Што тычыцца месца Беларусі, то Уолкер зазначыў, што ў краіне за апошні год, нягледзячы на пэўнае “браджэньне” сярод грамадзянскай супольнасьці, не наступілі ніякія істотныя зьмены ў сфэры палітычных правоў ці грамадзянскіх свабодаў:

“Беларусь знаходзіцца пад ціскам на шмат якіх узроўнях: эканамічным, на ўзроўні энэргетычных адносін з Расеяй і сваёй залежнасьці ад гэтага. Нам удалося ўбачыць пэўнае браджэньне ў грамадзянскай супольнасьці краіны, і яе кіраўніцтва зрабіла некалькі заяваў пра свой намер ангажаваць сусьветную супольнасьць іншым спосабам, але ў асноўным паказьнікі, на якія мы зьвяртаем увагу, істотна не зьмяніліся. Калі можна пра нешта гаварыць, дык пра сьціплую зьмену на палях, а не пра істотную зьмену пазыцыі краіны. У дадзены момант гэтага нельга чакаць”.

“Freedom House” публікуе свае рэйтынгі ад 1972 году. Штогадовыя справаздачы арганізацыі лічацца аўтарытэтнай крыніцай інфармацыі аб палітычных правах і грамадзянскіх свабодах у сьвеце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international