Заўтра суд разгледзіць скаргу Аляксандра Баразенкі

2009 2009-01-12T18:21:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заўтра, 13 студзеня, а 10-ай гадзіне Менскі гарадскі суд разгледзіць касацыйную скаргу Аляксандра Баразенкі на рашэнне суда Цэнтральнага раёна.

 

Нагадаем, што 9 снежня 2008 года суддзя Цэнтральнага суда Наталля Вайцяховіч вынесла моладзеваму актывісту прысуд - год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу.

 

Ад 27 кастрычніка Аляксандра Баразенку трымалі пад вартай, абвінаваціўшы ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас студзеньскіх акцыяў прадпрымальнікаў. Апошняга фігуранта ў “справе 14-ці“ вызвалілі ў судовай залі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international