14 студзеня Еўрапарламент прагаласуе па рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі

2009 2009-01-12T12:09:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

14 студзеня Еўрапарламент у рамках чарговай сесіі ў Страсбургу прагаласуе па рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба парламента ЕС, будуць заслуханыя выступленні прадстаўнікоў Еўракамісіі і Савета ЕС аб пазіцыях гэтых структур адносна развіцця адносін з Беларуссю. Еўрадэпутаты абмяркуюць палітыку ЕС у дачыненні да Беларусі і сітуацыю ў краіне.

На разгляд унесена пяць праектаў рэзалюцыі. Дэпутаты заклікаюць паставіць развіццё дыялогу з Беларуссю ў залежнасць ад дэмакратычных рэформаў у краіне.

Прапаноўваецца палегчыць візавы рэжым, адзначаецца важнасць удзелу еўрапейскіх кампаній у прыватызацыйных працэсах і занепакоенасць планамі будаўніцтва на мяжы з ЕС "АЭС па расійскай мадэлі чарнобыльскай станцыі".

БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international