Спынены крымінальны пераслед маладзёнаў, якія знішчалі крыжы ў Курапатах

2009 2009-01-12T11:21:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 

Спынены крымінальны пераслед двух маладых людзей, якія напярэдадні Дзядоў былі затрыманыя ў Курапатах і падазраваліся ў знішчэнні памятных крыжоў. Адпаведнае рашэнне было прынята сёння Бараўлянскім аддзелам Мінскага РУЎС. Гэта выклікана тым, што доказаў, атрыманых падчас расследавання, недастаткова для перадачы справы ў суд і прыцягненні да крымінальнай адказнасці двух маладзёнаў, інфармуе БелаПАН.

 

Пры гэтым у міліцыі адзначылі, што расследаванне крымінальнай справы па факце знішчэння памятных крыжоў у Курапатах працягваецца. Цяпер міліцыянты шукаюць новых падазраваных.

Нагадаем, двое п'яных маладых людзей былі затрыманыя дэмакратычнымі актывістамі 1 лістапада 2008 года. Яны ламалі памятныя крыжы на алеі, што вядзе ад Крыжа пакутаў да мемарыяльнага каменя ахвярам сталінізму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international