А ў адказ цішыня

2009 2009-01-09T19:37:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

«Мы паспрабавалі ўслед за “Народнай воляй” і “Нашай Нівай” звярнуцца ў арганізацыі распаўсюду, але вынік атрымаўся нулявы» — паведаміў галоўны рэдактар баранавіцкай газеты «Intex-press» Уладзімір Янукевіч.

Паводле ягоных словаў, да вяртання ў шапікі двух незалежных выданняў у «Белсаюздруку» адмаўлялі на той падставе, што не бачаць у гэтым патрэбы, а пасля заявілі, што спіс выданняў, якія прадае прадпрыемства, ужо складзены. У баранавіцкім аддзяленні «Белпошты» заявілі, што такое пытанне вырашаецца на рэспубліканскім ўзроўні. З Мінску рэдакцыя найбуйнейшага рэгіянальнага выдання чакае адказу дагэтуль.

Газета «Intex-press», а таксама іншыя рэгіянальныя выданні баранавіцкага выдавецкага дому, даходзяць да чытача самастойна. Сістэма распаўсюду, распрацаваная ў Баранавічах, у свой час дазволіла выстаяць не аднаму незалежнаму выданню ў Беларусі, у тым ліку і ў Мінску.

На сёння наклад папулярнага ў рэгіёне выдання складае каля 17 тысяч асобнікаў. Чытацкая аўдыторыя сягае за 60 тысяч чалавек.

«Intex-press» была заснаваная групай баранавіцкіх прадпрымальнікаў у 1994 годзе. Першапачаткова задумвалася, як бізнэс-бюлетэнь, які мусіў знаёміць чытача з развіццём бізнэсу ў рэгіёне і ў краіне. Аднак першы нумар накладам у 4000 асобнікаў патрапіў да чытача ў выглядзе тэлевізійнага дадатку (тады газета належала мясцовай тэлекампаніі «Интекс»).

З прыходам у 1996 г. на пасаду галоўнага рэдактара Ўладзіміра Янукевіча тыднёвік распачаў няпросты шлях да пераўтварэння ў грамадска-палітычнае выданне.

У 1999 г. былі сур’ёзна перагледжаныя дызайн і канцэпцыя штотыднёвіка.

У 2001 г. на базе рэдакцыі ўзнікла ТАА «Выдавецкі дом “Интекс-пресс”. Адно за другім сталі з’яўляцца рэгіянальныя выданні выдавецкага дому — “Ганцавіцкі час”, “Ляхавіцкі час”, “Нясвіжскі час”, “Мясцовы час” (Пінск).

У 2006 г. газета разам з шэрагам іншых незалежных выданняў была выключаная з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду.

У 2008 г. з-за немагчымасці нармальна распаўсюджвацца “Ляхавіцкі час” і “Мясцовы час” былі вымушаныя прыпыніць выхад.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international