Забарону “Марша “дробных хуліганаў” суд прызнаў правамернай

2009 2009-01-08T15:48:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Судовая калегія па грамадзянскіх справах прызнала забарону гарвыканкамам “Марша “дробных хуліганаў” правамернай.

                                                                                                                                                                                                                                          Гэта было ўжо другое паседжанне Брэсцкага абласнога суда па скарзе на рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста. Суддзі цалкам пагадзіліся з довадамі чыноўнікаў Брэсцкага гарвыканкама, якія сцвярджалі, што вул. Савецкая нібыта на рамонце, а арганізатарам акцыі быў прапанаваны варыянт правядзення акцыі на стадыёне “Лакаматыў”. Брэсцкі  абласны суд пайшоў насустрач актывістам толькі ў вырашэнні пытання пошліны: кожны з падпісантаў скаргі вызваляецца ад яе сплаты.

 
З рашэннем не згодны адзін з падпісантаў скаргі, актывіст Руху “За Свабоду” Раман Кісляк:

 
− Мы дакладна ведаем, што рамонт на тым участку вул. Савецкая скончаны. Існуе нават акт заканчэння работаў, які чамусьці ў суд не даслалі, хаця мы на гэтым настойвалі. Да таго ж,  іншае месца правядзення маршу нам не прапанавалі. Але нават калі б нам прапанавалі стадыён “Лакаматыў”, мы б туды не пайшлі. Вулічнае шэсце на стадыёне − гэта абсурд.

 
Раман Кісляк намераны працягваць абскарджваць рашэнне судовай калегіі Брэсцкага абласнога суду ў надзорных інстанцыях і дабівацца, каб мець магчымасць выражаць свае меркаванне ў публічных месцах.

 
− Мы будзем звяртацца да старшыняў абласнога і Вярхоўнага судоў, а калі гэта не дасць плёну − у Камітэт ААН па правах чалавека, − кажа Раман Кісляк.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international