Франака Вячорку ўсё яшчэ ўтрымліваюць ў ваенкамаце (абноўлена)

2009 2009-01-08T18:09:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэр "Моладзі БНФ" Франак Вячорка змешчаны ў Рэспубліканскі ваенны шпіталь на абследаванне. Раніцай 8 студзеня палітык быў затрыманы ў Ракаве.

Франака Вячорку з ваенкамату Савецкага раёну павезлі ў шпіталь у суправаджэнні двух міліцыянтаў і чалавека ў цывільным. Пытанне да іх бацькі актывіста, Вінцука Вячоркі, пра тое, на якой падставе ўсё гэта робіцца, засталося без адказу.

Франака Вячорку усё яшчэ ўтрымліваюць у ваенкамаце. Па словах Франака, на яго пытанне “Вы мяне затрымалі?” супрацоўнікі ваенкамату адказваюць адмоўна. Каля ваенкамату зараз стаіць машына без апазнавальных знакаў і, хутчэй за ўсё, актывіста хочуць адвезці ў шпіталь на медычную экспертызу.

 

Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, лідэр Моладзі БНФ Франак Вячорка быў затрыманы сёння раніцай ў прыватным доме ў Менскай вобласці, дзе гасцяваў у сяброў. У дом гвалтам уварваліся менскія міліцыянты, запатрабавалі пашпарты ва ўсіх, хто знаходзіўся ў доме, і затрымалі Франака Вячорку. Відавочна, месцазнаходжанне моладзевага лідэра было вызначанае па мабільным тэлефоне.

 

Нягледзячы на тое, што не было ніводнага выпадку, калі б Франак не зявіўся ў ваенкамат без паважнае прычыны, яго гвалтоўна адвезлі ў ванкамат Савецкага раёну.

 

Першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка так пракамэнтаваў сытуацыю: “Закон аб воінскім абавязку тут зусім не пры чым, калі чалавека пры дапамозе сілы імкнуцца выключыць з грамадскага жыцця і вучэбнага працэсу. Франак – студэнт ЕГУ, зараз рыхтуецца да сесіі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international