Па тры мільёны штрафу за віншаваньне з Днём незалежнасьці атрымалі двое жыхароў Віцебску

2005 2005-07-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барыс Хамайда і Сяргей Міркушоў 27 ліпеня выйшлі ў цэнтар Віцебску з бел-чырвона-белым сьцягам і плакатам “Віншуем усіх з Днём Незалежнасьці!” Гэткім чынам яны вырашылі нагадаць землякам пра ўгодкі Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце, прынятай Вярхоўным Саветам БССР 27-га ліпеня 1990-га году.

Ужо праз 25 хвілінаў апазыцыйных актывістаў затрымалі міліцыянты і байцы АМОНу. Пасьля складаньня пратаколу абодвух затрыманых адразу з пастарунку накіравалі ў Чыгуначны раённы суд.

Паводле судовага рашэньня, спадары Хамайда і Міркушоў павінныя заплаціць грашовыя штрафы – кожны па 3 мільёны 185 тысяч беларускіх рублёў. Іх абвінавацілі ў арганізацыі грамадзкай акцыі без дазволу ўладаў.

Між тым у Віцебску прайшло і санкцыянаванае гарвыканкамам сьвяткаваньне ўгодкаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце: сябрам партыі БНФ, якія падавалі заяўку на правядзеньне сьвяточнае акцыі, улады дазволілі праводзіць імпрэзу. Але ня ў цэнтры гораду, на Пляцы Волі, як прасілі арганізатары, а ў Парку культуры і адпачынку «Мазурына», які на ўскрайку. Арганізатары пагадзіліся і на такія ўмовы, бо ў Віцебску ўпершыню за апошнія некалькі гадоў сьвяткуецца Дзень Незалежнасьці паводле ініцыятывы прадстаўнікоў апазыцыйных сілаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international