Мікола Статкевіч выязджае на “хімію” 29 ліпеня

2005 2005-07-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валянціна Статкевіч, жонка вядомага беларускага палітыка паведаміла, што 29 ліпеня Мікалай Статкевіч выязджае ў г.Баранавічы на “хімію”, дзе будзе адбываць вызначанае яму пакараньне.
Нагадаем, што, паводле рашэньня менскага Цэнтральнага раённага суду Мікола Статкевіч разам з Паўлам Севярынцам пакараныя за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў у Менску 18 і 19 кастрычніка, у часе якіх нібыта адбываліся масавыя беспарадкі. Акцыі прайшлі на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму. У часе сьледзтва абвясьцілі амністыю, таму Мікола Статкевіч і Павал Севярынец будуць адбываць пакараньне ня тры, а два гады. Тыдзень таму Міколу Статкевіча ўжо выклікалі ў аддзел міліцыі, зьнялі там адбіткі пальцаў і забралі пашпарт. У бліжэйшы час М.Статкевіч павінен будзе знайсьці працу ў Баранавічах.
На баранавіцкай “хіміі” адбываў пакараньне рэдактар газэты “Рабочы”, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international