Расстраляная літаратура

2008 2008-12-30T17:32:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зборнік з такой назвай пабачыў свет у мінскім выдавецтве "Кнігазбор". Ён складзены з твораў беларускіх пісьменнікаў, якія загінулі ў гады сталінізму.

Зборнік з'яўляецца своеасаблівай анталогіяй беларускай літаратуры першай паловы XX стагоддзя, у якой сабраны творы 66 пісьменнікаў, знішчаных сталінскім рэжымам у 1920—1950 гадах. Кніга прымеркавана да 70-годдзя піка масавых рэпрэсій 1937—1938 гадоў. Як паведамляе БелаПАН, у зборнік увайшлі творы такіх вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння, як Аляксандр Уласаў, Язэп Лёсік, Аляксандр Цвікевіч, Антон Луцкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі і Макар Крыўцо, а таксама літаратараў, імёны якіх пакуль невядомыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international