Крышнаiты легалiзавалiся

2008 2008-12-30T16:26:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прайшлi дзяржаўную перарэгiстрацыю шэсць з сямi рэлiгiйных абшчын Мiжнароднага таварыства свядомасцi Крышны, якiя дзейнiчаюць у Беларусi. Пра гэта паведамiў БелаПАН прэс-сакратар мiнскай абшчыны крышнаiтаў Сяргей Малахоўскi.

Паводле яго слоў, абшчына была перарэгiстравана праз шэсць гадоў пасля прыняцця закона "Аб свабодзе сумлення i рэлiгiйных арганiзацыях". "З 2002 года наша абшчына нiяк не магла прайсцi дзяржаўную перарэгiстрацыю. Прычым сваю адмову чыноўнiкi матывавалi па-рознаму. Iншым разам гэта былi спасылкi на вынiкi праверак супрацоўнiкамi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях i санiтарна-эпiдэмiялагiчных службаў тых памяшканняў у сталiцы, дзе мы мелi намер зарэгiстраваць юрыдычны адрас рэлiгiйнай арганiзацыi. Часам чыноўнiкi па тэлефоне так запалохвалi пагрозай шматлiкiх праверак уладальнiкаў нерухомасцi, што тыя адмаўлялiся здаваць нам у арэнду свае памяшканнi", — зазначыў С.Малахоўскi.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international