Суд на Новы год

2008 2008-12-31T16:17:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня мусіў пачацца разгляд справы актывісткі кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Мартай Маісеенка. Дзяўчыну затрымалі позна ўвечары 30 сьнежня й пратрымалі ў пастарунку ўсю ноч.

Больш за дзьве гадзіны ад 9-й раніцы Марта Майсеенка з сваімі паплечнікамі чакалі пачатку суду. У выніку высьветлілася, што сьведкі з боку міліцыі ў суд не зьявіліся. І таму разгляд справы перанесьлі на 12 студзеня. Толькі ў судзе стала вядома, што Марту затрымалі ў той момант, калі яна спрабавала павесіць бел-чырвона-белы сьцяг на навагоднюю ялінку на Кастрычніцкай плошчы. У ейным заплечніку міліцыянты знайшлі яшчэ й налепкі “Маладая Беларусь”. Гэта і стала падставай для складаньня пратаколу. Да суду студэнтку Марту Маісеенку вызвалілі з-пад варты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international