Гарвыканкам забараніў шыльду БНР

2008 2008-12-29T14:06:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Магілёўскі гарвыканкам адмовіў моладзевым актывістам у іх просьбе ўсталяваць на будынку мясцовага краязнаўчага музэю інфармацыйную шыльду ў гонар Беларускай Народнай Рэспублікі.

магілёўскіх гісторыкаў 12 ліпеня 1918 году ў гэтым будынку прадстаўнікі грамадзкасьці прызналі ў горадзе ўладу БНР. Ініцыятыву актывістаў сваімі подпісамі падтрымалі болей за шэсьцьсот магілёўцаў. Подпісы актывісты зьбіралі ад 12 кастрычніка на гарадзкіх вуліцах.

Як паведаміла “Радыё Свабодзе”, старшыня ініцыятыўнай групы Тацяна Буланава гарвыканкам матываваў адмову тым, што нібыта супрацоўнікі музэю супраць ўсталяваньня шыльды. Акрамя таго адсутнічае дакумэнтальнае пацьверджаньне факту прызнаньня магілёўскай грамадзкасьцю ўлады Беларускай Народнай Рэспублікі ў горадзе.

Адказ з гарвыканкаму падпісаў намесьнік яго старшыні Фёдар Міхеенка.

“Я лічу, што насамрэч прычыны тут у іншым. Уладу палохае ўсё, што зьвязана зь Беларускай Народнай Рэспублікай. Сумна, што гарадзкая выканаўчая ўлада ня лічаць факт прызнаньня магілёўцамі ўлады БНР у горадзе значнай гістарычнай падзеяй. Нам нічога не застаецца, як дакумэнтальна пацьвердзіць, што ён меў месца ў гісторыі нашага гораду”, зазначае Тацяна Буланава.

Факт сходу прадстаўнікоў грамадзкасьці Магілёва й прызнаньне імі ўлады БНР у гістарычнай літаратуры знайшоў мясцовы гісторык Ігар Пушкін. Паводле яго сход адбыўся 12 ліпеня 1918 году зь ініцыятывы Магілёўскага нацыянальнага камітэту, якім кіраваў Міхаіл Кахановіч. У сходзе удзельнічала каля чатырохсот магілёўцаў. Яны, як сьцьвярджае гісторык, бальшынёй галасоў і прызналі ў Магілёве ўладу БНР.
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international