Міліцыянты ўчынілі ператрус на кватэры бацькоў С.Скрабца

2005 2005-07-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 ліпеня праваахоўныя органы зрабілі ператрус на кватэры бацькоў Сяргея Скрабца, пра што Радыё Свабода паведаміў малодшы брат былога дэпутата – Аляксандар Скрабец. Паводле ягоных словаў, 26 ліпеня ператрус адбыўся і на ягонай кватэры. У яго быў канфіскаваны сыстэмны блок пэрсанальнага кампутара.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў зрабілі ператрус на вуліцы Шугаева ў Менску, у кватэры, дзе жывуць бацькі экс-парлямэнтара, Ніна Рыгораўна й Мікалай Міхайлавіч Скрабцы, бо менавіта тут прапісаны іхны старэйшы сын – Сяргей.
Гаворыць Аляксандар Скрабец: "Мне патэлефанаваў сын Сяргея і паведаміў, што на вуліцы Шугаева ідзе ператрус. З вопісам мэблі ды іншай маёмасьці, усяго каштоўнага. Гэта юрыдычная працэдура, і яна праводзіцца адразу пасьля таго, як выносіцца абвінавачваньне. Учора ператрус быў у мяне, а сёньня – у бацькоў, дзе прапісаны Сяргей".

Аляксандар Скрабец перакананы, што ягонаму брату нарэшце прад'яўленае абвінавачваньне ў выманьваньні крэдытаў ад дзяржавы, калі ён кіраваў "БелБабаеўскім" – беларускай філіяй расейскага Гандлёвага дому "Бабаеўскі". І менавіта гэта стала падставай для ператрусу.

Брат былога дэпутата таксама праходзіць па справе, якую вядзе сьледчы ў асабліва важных справах пракуратуры Беларусі Вячаслаў Цераховіч. Вось, што ён кажа пра сваё становішча: "Такая сытуацыя, што і за мяне ўзяліся. Я ўчора пайшоў у сьледчы камітэт, а адтуль мяне пад рукі павялі ў пракуратуру да Цераховіча. Менавіта, у парадку арышту – пасадзілі ў машыну, зьлева й справа – міліцыянты. Я ўжо нават жонцы патэлефанаваў: рыхтуй спартовы касьцюм ды тапкі. Там мяне дапытвалі да вечару. Жонку маю павезьлі дамоў, і там зрабілі ператрус. Забралі ў мяне сыстэмны блёк ад кампутару, дакумэнты пазнаходзілі ўсялякія – і тыя, што маюць адносіны да справы, і тыя, што ня маюць. А напрыканцы дня Цераховіч сказаў: пакуль мы ня будзем зьмяняць вам меру стрыманьня".

Тым часам жонка Сяргея Скрабца – Аляксандра Скрабец гаворыць, што ўсе неабходныя дакумэнты для пераводу яе мужа зь Берасьцейскага сьледчага ізалятару ў Менск падрыхтаваныя. Таму былы дэпутат можа быць перавезены літаральна праз дзень-другі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international