ЦВК зацьвердзіла рэкамендацыі аб працы ўчастковых камісіяў, але асноўныя праблемныя пытаньні засталіся нявырашанымі: дзе і як захоўваюцца бюлетэні і скрыні для галасаваньня?ці будзе ў пратаколах адлюстроўвацца разьдзельны падлік галасоў?

2003 2003-01-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў рапрацавала і зацьвердзіла інфармацыйна-метадычныя рэкамендацыі аб арганізацыйна-прававых пытаньнях працы ўчастковых выбарчых камсій па выбарам дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь.

Трэба адзначыць, што шмат якія пытаньні падрыхтоўцы і правядзеньня выбараў засталіся па-за ўвагай Цэнтральнай выбарчай камісіі. Зноўку засталося не ўругуляваным пытаньне захаваньня выбарчых скрыняў і бюлетэняў на ўчастках для галасавання. Рэкамендацыі гавораць толькі пра тое, што бюлетэні перадаюцца ўчастковым камісіям па акце за сем дзён да пачатку галасаваньня. Ніякіх адмысловых інструкцыяў наконт таго, дзе і як на працягу гэтых сямі дзён павінны захоўвацца бюлетэні і выбарчыя скрыні, у дадзеным дакуменце не гаворыцца, хаця гэта прадугледжана п.10 арт. 33 Выбарчага кодэксу.

Затое ў рэкамендацыях утрымліваецца пералік дакументаў, па прад’яўленьню якіх выбаршчык зможа прагаласаваць. Акрамя пашпарту, бюлетэні могуць выдавацца па прад’яўленьню паасьведчаньняў кіроўцы, пасьведчаньняў супрацоўнікаў дзяржаўных органаў, ветэранскіх пасьведчаньняў, студэнцкіх білетаў, вайсковых білетаў. Грамадзяне Расійскай Федэраццыі змогуць атрымаць выбарчы бюлетэнь па прад’яўленьні віда на жыхарства альбо даведкі, выдадзенай замест віда на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

Натуральна, самую пільную ўвагу прыцягваюць тыя разьдзелы рэкамендацыяў, што рэгламентуюць падлік галасоў на ўчастках для галасаваньня.
Варта нагадаць, што згодна з палажэньнямі арт. 55 ВК РБ, ускрыцьцё скрыняў для галасаваньня і падлік галасоў ажыцяўляюцца па чарзе: спачатку падлічваюцца бюлетэні, што знаходзяцца ў скрыні для датэрміновага галасаваньня, потым у скрынях для галасаваньня па месцу знаходжаньня выбаршчыкаў, а потым у скрынях, што выкарыстоўваліся ў дзень выбараў на ўчастку для галасаваньня.
Падлік галасоў на ўчастку для галасаваньня адбываецца асобна па кожнай выбарчай акрузе і кожнаму кандыдату ў дэпутаты па выбарах у адпаведны мясцовы Савет дэпутатаў. Аднак палажэньні рэкамендацыяў не прадугледжваюць адлюстраваньне вынікаў разьдзельнага падліку галасоў у пратаколе аб выніках галасаваньня. І ці будуць вынікі разьдзельнага падліку галасоў прадугледжаныя ў выніковых пратаколах – пакуль невядома.

Праблема адсутнасьці дадзеных па разьдзельным падліку галасоў востра стаяла падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, калі Цэнтральная камісія зацьвердзіла форму выніковага пратаколу, у якой не было прадугледжана аддлюстраваньне гэтых вынікаў. Але Цэнтральная камісія на гэты раз адмовілася ад формы “рабочага пратаколу”, якая супярэчыць выбарчаму заканадаўству, але прымянялася падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international