У Мінску выйшаў зборнік вынішчаных у гады сталінізму пісьменнікаў

2008 2008-12-23T17:21:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У мінскім выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў ілюстраваны зборнік “Расстраляная літаратура”, складзены з твораў беларускіх пісьменнікаў, якія загінулі ў гады сталінізму, паведаміў БелаПАН дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі.

Зборнік з’яўляецца своеасаблівай анталогіяй беларускай літаратуры першай паловы XX стагоддзя, у якой сабраны творы 66 пісьменнікаў, знішчаных сталінскім рэжымам у 1920—1950 гадах. Кніга прымеркавана да 70-годдзя піка масавых рэпрэсій 1937—1938 гадоў. У зборнік увайшлі творы такіх вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння, як Аляксандр Уласаў, Язэп Лесік, Аляксандр Цвікевіч, Антон Луцкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі і Макар Крыўцо, а таксама літаратараў, імёны якіх пакуль не вядомыя.

Зборнік з’яўляецца 45-м томам серыі “Беларускі кнігазбор”. Складальнікамі кнігі выступілі кандыдат філалагічных навук Лідзія Савік, кандыдат гістарычных навук Кастусь Цвірка і намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхась Скобла. Прадмову да кнігі напісаў гісторык Анатоль Сідарэвіч, а каментарыі — К.Цвірка і М.Скобла.

Як зазначыў Г.Вінярскі, падобны да гэтага праект упершыню ажыццёўлены ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international