Лідэр АГП дамагаецца адмены папярэджання

2008 2008-12-26T17:15:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька абскарджвае вынесенае яму пракуратурай папярэджанне за супрацоўніцтва з незарэгістраваным выданнем «Глоток воздуха».

Як паведаміў сайт ucpb.org, палітык лічыць папярэджанне «незаконным, неабгрунтаваным і падлягаючым адмене».

«У акце ўказваецца на маю спрычыненасць да апублікаванага ў газеце „Глоток воздуха“ № 1 (11) 2008 года артыкула „Секретная продажа оружия“ (Чью задницу прикрывает Генеральная прокуратура), які мае паклёпніцкі характар. Сцвярджаецца, што ў Генпракуратуры РБ ёсць… падставы меркаваць, што я „спрычынены да падрыхтоўкі публікацыі і выдання газеты“. Дадзеныя сцвярджэнні не адпавядаюць рэчаіснасці, зневажаюць мяне як палітычнага і грамадскага дзеяча і накіраваныя на запалохванне. Пра гэта ўскосна сведчыць і той факт, што ў просьбе азнаёміцца з указанымі звесткамі, якія пракуратура нібыта мае, мне адмоўлена. Я не з’яўляюся журналістам, выдаўцом ці распаўсюднікам газеты „Глоток воздуха“ і не магу несці адказнасці ў адпаведнасці з Законам аб СМІ. У той жа час я не рабіў дзеянняў, прадугледжаных артыкуламі 367, 369–1 КК Рэспублікі Беларусь, на якія ўказваецца ў папярэджанні», — цытуе сайт ucpb.org заяву Лябедзькі, накіраваную ў Генпракуратуру.

Нагадаем: у с­ярэдзіне снежня старшыню АГП і аднаго з лідэраў «Маладых дэмакратаў» Міхаіла Пашкевіча выклікалі да начальніка ўпраўлення Генпракуратуры Паўла Радзівонава. Ім заявілі, што ў пракуратуры ёсць звесткі наконт іх спрычыненасці да падрыхтоўкі публікацый і выдання незарэгістраванай газеты «Глоток воздуха».

Папярэджанні вынесеныя па артыкулах 367 і 369 Крымінальнага кодэксу (паклёп у дачыненні да прэзідэнта і дыскрэдытацыя РБ адпаведна), а таксама арт. 40 Закона «Аб друку…» (абавязак правяраць праўдзівасць звестак, якія публікуюцца ў СМІ). Дакумент падпісаў намеснік генеральнага пракурора РБ Аляксей Стук (які, нагадаем, санкцыянаваў сакавіцкія ператрусы ў кватэрах і офісах шэрагу журналістаў).

Ні Лябедзька, ні Пашкевіч прад’яўленых ім абвінавачанняў не прызнаюць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international