Актывіста АГП звольнілі з працы за палітычныя погляды

2008 2008-12-24T12:56:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Баранавічах з актывістам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Рыгорам Грыкам адміністрацыя прадпрыемства не падоўжыла кантракт на наступны год.

 
Па ягоных словах, звальненне звязанае з ягонай палітычнай дзейнасцю.

 
Рыгор Грык балатаваўся гэтай восенню ў дэпутаты «парламента» ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7. На прадзільна-ткацкай фабрыцы № 2, якая ўваходзіць у РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне», ён прапрацаваў слесарам-рамонтнікам 17 год. Каля прахадной аб'яднанні ён неаднаразова раздаваў незалежныя выданні.

 
З дружыны прадпрыемства яго выгналі з фармулёўкай «за неаднаразовы ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах у Менску». Як заявіў начальнік дружыны, ён жа начальнік службы бяспекі фабрыкі, Рыгор Грык актыўна ўдзельнічаў у акцыях і «трымаў плакаты супраць нашага прэзідэнта».

 
У апавяшчэнні, падпісаным дырэктарам фабрыкі І. Карташовай, паказваецца, што «працоўныя адносіны» з ім спыняюцца ў «сувязі з канчаткам тэрміна дзеяння кантракту». Актывісту АГП цяпер 42 гады, а на аб'яднанні, як ён паведаміў, працуе шмат пенсіянераў і працоўных, якія прыйшлі на прадпрыемства пазней за яго.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international