Гомельскія актывісты правялі акцыю "У будучыню - без КДБ"

2008 2008-12-20T08:15:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі 19 снежня актывісты стваранай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" і арганізацыі "Малады фронт", правялі інфармацыйную акцыю "У будучыню — без КДБ", прымеркаваную да "Дня працаўніка дзяржбяспекі", які афіцыйна адзначаецца 20 снежня.


Як паведаміў БелаПАН каардынатар па стварэнні партыі БХД Канстанцін Жукоўскі, актывісты за некалькіх гадзін распаўсюдзілі па горадзе каля 300 CD-дыскаў з дакументальнымі фільмамі пра палітычныя рэпрэсіі у Беларусі, а таксама інфармацыйныя матэрыялы пра цяперашнюю дзейнасць спецслужб.

 

"Мэта нашай акцыі — данесці да людзей праўду аб супрацоўніках КДБ, якія з'яўляюцца нашчадкамі супрацоўнікаў НКВД. Мы лічым, што сёння структура спецслужб дзейнічае па-за рамкамі Канстытуцыі. Супрацоўнікі спецслужб аказваюць ціск на актывістаў апазіцыі, спрыяюць звальненню людзей з працы, займаюцца палітычным вышукам", — адзначыў К.Жукоўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international