Пачаўся ціск на школьніцу з выселенай брэсцкай сям'і?

2008 2008-12-20T07:35:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Працягваецца справа сям'і Абрамавых, якую паводле позвы брэсцкіх уладаў высяляюць з кватэры. 19 снежня завуч школы, дзе вучыцца наймалодшая з сям'і, 6-гадовая Маша, даручыла класнай кіраўніцы абследаваць сацыяльныя ўмовы яе жыцця.


Пра гэта карэспандэнту паведаміла Інга Абрамава, маці Машы: Маўляў, трэба высветліць камісіяй сацыяльныя ўмовы Машы, ці мае права хадзіць у школу. Класная кіраўніца тэлефанавала, да яе зрання звярнулася намесніца дырэктара па выхаваўчай рабоце Святлана Папко: што гэта ў вас там робіцца, чаму вы нічога не ведаеце, трэба абследаваць.


Тэлефанаванне, паводле словаў Інгі Абрамавай, прагучала пасля публікацыі ў "Брестском куръере" ад 18 снежня артыкула, дзе гаворыцца пра тое, што чатырох Абрамавых высяляюць з брэсцкай кватэры на вуліцу з палітычных матываў.


Сёстры Жанна і Інга Абрамавы — актывісткі "Руху за свабоду" і Аб'яднанай грамадзянскай партыі. На судзе інтарэсы Машы Абрамавай прадстаўляла служба аховы дзяцінства аддзела адукацыі Маскоўскага раёна горада Брэста, але марна.


Жанна Абрамава сцвярджае, што ўжо паўгода як ім грукаюць у вокны, у дзверы, моўчкі тэлефануюць невядомыя. Аднойчы выбілі дзверы. Суседзі казалі, што выбівалі двое — адзін цывільны, другі ў міліцэйскай форме.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international