Суд прызнаў экстрэмісцкімі 13 кніг выдавецтва "Хрысціянская ініцыятыва"

2008 2008-12-20T07:01:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд Савецкага раёну Менску прызнаў экстрэмісцкімі і антысеміцкімі 13 кніг, выдадзеных ЗАТ "Хрысціянская ініцыятыва".

 

Суд прызнаў, што змест гэтых кніг сутыкае праваслаўных хрысціян і юдэяў, а таксама заклікае да ўзброенай барацьбы з людзьмі, якія вызнаюць юдаізм. Акрамя таго, у кнігах ёсць экстрэмісцкія закіды і ў бок каталікоў.

 

Дарэчы, падставай для праверкі дзейнасці "Хрысціянскай ініцыятывы" стаў зварот беларускага экзархата. Ён быў падпісаны кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы мітрапалітам Філарэтам.

 

Міністэрства інфармацыі Беларусі скасавала ліцэнзію ЗАТ "Хрысціянская ініцыятыва" на выдавецкую дзейнасць. А Менгарвыканкам пазбавіў гэтае прадпрыемства права на раздробны гандаль. Генпракуратура Беларусі цяпер вырашае пытанне аб прававой ацэнцы дзейнасці кампаніі.

 

Як паведамляе "Інтэрфакс", прынята рашэнне аб канфіскаванні ўсіх 13 найменняў з раздробнага гандлю.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international